У лістападзе бягучага года ў чытальнай зале перыядычных выданняў РНТБ адбылася выстаўка «Радыёэлектроніка. Прыборабудаванне. Аўтаматызацыя». Маштабную экспазіцыю склалі больш чым 60 часопісаў з фонду аддзела навукова-тэхнічнай літаратуры і прамысловых замежных, расійскіх і беларускіх каталогаў.
Асаблівую ўвагу прыцягнуў галіновы навукова-вытворчы часопіс «Веснік сувязі». Таксама на выставе былі прадэманстраваны папулярныя выданні са шматгадовай гісторыяй: «Радыё», «Радыёаматар», «Навука і тэхніка». Беларускія выданні прадстаўлены часопісамі «Даклады Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі», «Праблемы інфакамунікацый» і інш. Пытанні аўтаматызацыі, радыёэлектронікі і прыборабудавання асвятляюцца на старонках часопісаў «Chip. Расія», «Бесправадныя тэхналогіі», «Навіны электратэхнікі», «Інтэлектуальныя сістэмы ў вытворчасці», «Нана- і мікрасістэмная тэхніка», «Аўтаматыка і тэлемеханіка», «Connect! Свет сувязі» і інш.
Сярод еўрапейскіх выданняў – EMA – Elektrische Maschinen (Германія) і Mechanik / Agenda Wydawnicza SIMP (Польшча).
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"