11.07.2017
7–9 ліпеня 2017 г. на базе адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта» першаснай арганізацыяй прафсаюза ААТ «Гіпрасувязь» была арганізавана здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці згодна з Палажэннем аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі здачы нарматываў паказалі свае навыкі і ўменні ў 6 дысцыплінах: скачках у даўжыню з месца, падцягваннях на высокай перакладзіне, падыманні тулава са становішча лежачы на спіне, чоўнавым бегу і бегу на розныя дыстанцыі.
Згодна з паказанымі вынікамі па пятай прыступцы «Здароўе і прыгажосць», а таксама па шостай прыступцы «Рух, здароўе і даўгалецце» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь работнікі ААТ «Гіпрасувязь» прадэманстравалі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі «вышэй сярэдняга».
Пасля здачы нарматываў была арганізавана культурна-забаўляльная праграма.
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"