Заўтра ў Беларусі стартуюць II Гульні краін СНД

Ужо заўтра ў «Мінск-Арэне» адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця II Гульняў краін СНД!

Гледачоў чакае грандыёзнае спартыўнае відовішча з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і мастацкіх рашэнняў: LED-экраны, тысячы адзінак светлавога абсталявання, масавыя харэаграфічныя нумары і музычныя кампазіцыі, якія зараджаюць спартсменаў на перамогу.

Удзел у цырымоніі прымуць больш за 1200 чалавек: танцоўшчыкаў, валанцёраў, маладых выканаўцаў і ўжо знакамітых артыстаў, праслаўленых атлетаў.

Старт цырымоніі – у 16:30.

З раскладам спаборніцтваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Гульняў. Уваход на спартовыя пляцоўкі – вольны!

Крыніца: @cisgamesbel