23.05.2017
20–21 мая 2017 г. на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшоў III этап спартыўных спаборніцтваў сярод арганізацый сувязі г. Мінска.
Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» уступілі ў барацьбу за медалі па 8 відах спорту: жаночы і мужчынскі валейбол, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычны крос, міні-футбол, настольны тэніс і кулявая стральба.
Высокія вынікі прадэманстравала мужчынская зборная па міні-футболе, якая заняла 2-е месца. У камандным першынстве па лёгкаатлетычным кросе і настольным тэнісе наша зборная таксама паднялася на другую прыступку п'едэстала. У асабістым першынстве лепшых вынікаў дабіліся:
- Васілеўская Наталля, якая заняла 1-е месца па настольным тэнісе сярод жанчын;
- Булка Аляксандра, якая заняла 3-е месца ў лёгкаатлетычным кросе (дыстанцыя – 1 км);
- Курлыпа Аксана, якая заняла 3-е месца ў лёгкаатлетычным кросе (дыстанцыя – 0,5 км).
Па выніках спаборніцтваў каманда ААТ «Гіпрасувязь» заняла 4-е месца ў агульным заліку. Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і нацэленасць на вынік!
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"