УВАГА! НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ

Рашэннем тэхнічнай камісіі па акрэдытацыі дзяржаўнага прадпрыемства «БДЦА» ад 4 мая 2018 г. пацверджана кампетэнтнасць навукова-даследчай лабараторыі сістэм і прылад сувязі навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра ААТ «Гіпрасувязь» ў галіне выпрабаванняў знешніх крыніц сілкавання, офіснай і бытавой тэхнікі, тэлевізараў на адпаведнасць патрабаванням па энергаэфектыўнасці, устаноўленым у СТБ 2463-2016, СТБ-2248-2012 і СТБ 2269-2012.

Лабараторыя мае сучасны комплекс выпрабавальнага абсталявання для вымярэнняў параметраў энергаспажывання абсталявання, якое падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849. Спецыялісты лабараторыі валодаюць неабходнай кваліфікацыяй, пацверджанай адпаведнымі сертыфікатамі, што гарантуе высокую якасць выканання работ.

Запрашаем усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва. Мы забяспечваем высокую якасць правядзення выпрабаванняў у кароткія тэрміны!