Унесены змены ў адзіныя формы сертыфіката адпаведнасці і дэкларацыі аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 15 лiстапада 2016 г. № 154 «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 снежня 2012 г. № 293» (далей – Рашэнне Калегіі № 154) з 22 снежня 2016 г. у адзіныя формы сертыфіката адпаведнасці і дэкларацыі аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза і правілы іх афармлення ўнесены змены.

Акрамя тэхнічных змяненняў, якія тычацца замены тэрміна «Мытны саюз» на «Еўразійскі эканамічны саюз», Рашэнне Калегіі № 154 прадугледжвае шэраг змяненняў складу і спосабу падачы інфармацыі, што ўказваецца ў сертыфікатах адпаведнасці і дэкларацыях аб адпаведнасці, якія паўплываюць на дзеянні органа па сертыфікацыі і заяўніка, а таксама запатрабуюць дапрацоўкі Адзінага рэестра выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці.

Таксама варта адзначыць, што паводле Рашэння Калегіі № 154 бланкі сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, выдадзеныя да яго ўступлення ў сілу, будуць выкарыстоўвацца да 1 студзеня 2019 г. Сертыфікаты адпаведнасці і дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Мытнага саюза), выдадзеныя і зарэгістраваныя да ўступлення ў сілу рашэння Калегіі № 154, сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння.