ААТ «Гіпрасувязь» прымае ўдзел у «ТІБО-2017»

З 18 па 21 красавіка 2017 г. у Мінску праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017».

На «ТІБО-2017» прадстаўлены найноўшыя тэхналагічныя рашэнні, распрацаваныя як буйнейшымі беларускімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі (РУП «Белтэлекам», СТАА «МТС», УП «Велком», ЗАТ «БеСТ», СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»), так і замежнымі кампаніямі, такімі як Huawei, ZTE, China Telecom.

На стэндзе ААТ «Гіпрасувязь» прадстаўлены паслугі па некалькіх напрамках: праектныя і пошукавыя работы, навукова-даследчыя і аналітычныя работы ў галіне электрасувязі і пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў электрасувязі. Пры наведванні нашага стэнда вы зможаце атрымаць адказы на актуальныя для вас пытанні па сертыфікацыі і дэклараванню сродкаў і паслуг электрасувязі, а таксама аформіць электронную заяўку з дапамогай сэрвісу E-cert.

 

Будзем рады бачыць вас на нашым стэндзе № 5.