4 кастрычніка 2016 г. спецыялісты аддзела інжынерных пошукаў прынялі ўдзел у канферэнцыі «Дзень фірмы Leica Geosystems AG у Рэспубліцы Беларусь», якая адбылася ў г. Мінску.
Праграма канферэнцыі:
- Рэвалюцыйныя рашэнні ў геадэзіі ад Leica Geosystems.
- Найноўшыя рашэнні ў лазерным сканаванні (HDS).
- Zeno20 – больш чым GPS.
- Новые лічбавыя нівеліры LS.
- Мабільныя сістэмы вымярэнняў.
Прадстаўнікі фірмы Leica Geosystems AG, сусветнага лідэра ў распрацоўцы і вытворчасці прафесійнага геадэзічнага абсталявання і праграмнага забеспячэння для вымяральных інструментаў, правялі прэзентацыі новага абсталявання і адказалі на пытанні.
Больш за год аддзел інжынерных пошукаў ўжывае ў сваёй працы GPS-прыёмнікі ад Leica, каб атрымаць дадзеныя дакладнага пазіцыянавання, што значна скараціла час палявых топагеадэзічных пошукаў і павысіла якасць і дакладнасць выпускаемай прадукцыі.
Спецыялістамі аддзела завершаны інжынерна-геадэзічныя пошукі для філіяла МГТС РУП «Белтэлекам» па раней заключаных дагаворах.
Завяршаюцца работы над аб'ектамі для Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"