Спецыялісты НДВЛ ТА правялі праверку навукова-тэхнічнага ўзроўню дзяржаўных стандартаў

Спецыялісты навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» у рамках Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год правялі праверку навукова-тэхнічнага ўзроўню наступных дзяржаўных стандартаў:

1) СТБ ДАСТ Р 50840-2000 «Перадача прамовы па трактах сувязі. Метады ацэнкі якасці, разборлівасці і пазнавальнасці»;

2) СТБ ДАСТ Р 50914-2000 «Прылады пераўтварэння сігналаў для адначасовай двухбаковай перадачы дадзеных па камутаваных каналах сувязі тэлефоннай сеткі агульнага карыстання і некамутаваных каналах танальнай частаты. Тыпы і асноўныя параметры»;

3) СТБ ДАСТ Р 50915-2000 «Шлейфы ў прыладах пераўтварэння сігналаў апаратуры перадачы дадзеных. Наменклатура шлейфаў і працэдура іх устанаўлення»;

4) СТБ ДАСТ Р 51026-2000 «Ланцугі знешнія канцавых установак дакументальнай электрасувязі. Тыпы і асноўныя параметры»;

5) СТБ ДАСТ Р 51028-2000 «Прылады абароны ад памылак апаратуры перадачы дадзеных. Метады абароны».

У цяперашні час дзяржаўныя стандарты выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы, эксплуатацыі і пацвярджэнні адпаведнасці сродкаў электрасувязі. Адпаведнасць патрабаванням стандарту забяспечвае тэхнічную і інфармацыйную сумяшчальнасць, а таксама узаемазамяняльнасць прадукцыі.

Навукова-тэхнічны ўзровень дзяржаўных стандартаў адпавядае міжнародным патрабаванням, што прад'яўляюцца да аб'екта стандартызацыі, і задавальняюць патрэбам прамысловасці. Дзяржаўныя стандарты дазваляюць папярэдзіць дзеянні, якія ўводзяць у зман спажыўцоў прадукцыі адносна яе прызначэння і якасці.

У выніку праведзенай праверкі дзяржаўныя стандарты працягваюць дзейнічаць без перагляду і змены.

Інфармацыя прызначаецца для юрыдычных і фізічных асоб, якія выкарыстоўваюць названыя дзяржаўныя стандарты ў сваёй дзейнасці.