«Славянскі базар» у Віцебску ўжо хутка

Набліжаецца лета, а разам з ім і магчымасць убачыць яркі творчы феерверк у паўночнай сталіцы Беларусі. 12–17 ліпеня Віцебск традыцыйна запрашае на Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар», каб здзівіць жанравай разнастайнасцю праграмы і падарыць незабыўнае свята.

Наведаць маштабную культурную падзею таксама змогуць госці з больш як 70 краін.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце fest-sbv.by.