Прызёры XX Рэспубліканскай галіновай спартакіяды работнікаў сувязі

19–20 мая на базе ДАЛ «Крынічка» прайшоў 3-і этап спаборніцтваў сярод арганізацый сувязі горада Мінска.

Спартсмены з 11 арганізацый сувязі спаборнічалі ў 9 відах спорту, сярод якіх валейбол, футбол, плаванне, настольны тэніс, більярд, стральба, гіравы спорт, дартс і лёгкаатлетычны крос.

Спартсмены ААТ «Гіпрасувязь» былі угаранаваныя:

  • чатырма бронзавымі медалямі: плаванне (жанчыны да 35 гадоў) – Зяневіч Анастасія, плаванне (мужчыны да 35 гадоў) – Малаткоў Сяргей, плаванне (эстафета) і лёгкаатлетычны крос (жанчыны да 35 гадоў) – Самаль Дар'я;
  • двума срэбнымі медалямі: дартс – Бойка Карына і стральба – Лабковіч Андрэй;
  • адзным залатым медалём за перамогу ў спаборніцтвах па міні-футболе.

Віншуем нашых пераможцаў і прызёраў!