Унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г. № 518 унесены дапаўненні і змяненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2006 г. № 1055 (далей – Правілы), і Правілы аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2006 г. № 1058.

Пастанова забяспечыць удасканаленне заканадаўства ў галіне электрасувязі, павышэнне якасці паслуг электрасувязі, абарону правоў грамадзян і арганізацый, якім аказваюцца такія паслугі.

Правілы дапаўняюцца вызначэннем тэрмінаў «рассыланне SMS-паведамленняў» і «унікальны код ідэнтыфікацыі», удакладняюцца вызначэннем тэрміну «сістэмы кабельнага тэлебачання».

Згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» распаўсюд рэкламы пры дапамозе тэлефоннай, тэлекснай, факсімільнай, сотавай рухомай электрасувязі дапускаецца толькі пры наяўнасці згоды абанента на атрыманне рэкламы.

У мэтах рэалізацыі права абанента адмовіцца ад SMS-рассылак у пункт 181 Правілаў ўнесены дапаўненні наконт замацавання абавязку аператара электрасувязі ажыццяўляць рассылку SMS-паведамленняў у сеткі іншых аператараў электрасувязі толькі на падставе заключаных з такімі аператарамі дагавораў на прыём і рассылку SMS-паведамленняў, а таксама абавязку аператара электрасувязі ажыццяўляць рассылку SMS-паведамленняў толькі з указаннем абаненцкага нумара або унікальнага кода ідэнтыфікацыі, і абавязку спыніць па заяве абанента рассылку SMS-паведамленняў з названага абанентам абаненцкага нумара або унікальнага кода ідэнтыфікацыі, за выключэннем паведамленняў аператара аб паслугах электрасувязі і паведамленняў, перадача якіх ажыццяўляецца аператарам сотавай рухомай электрасувязі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У цяперашні час Правіламі ўсталёўваюцца толькі паказчыкі якасці для паслуг перадачы дадзеных з выкарыстаннем тэхналогій праваднога (стацыянарнага) і бесправаднога доступу.

Пастановай ўсталёўваюцца параметры якасці аказваемых паслуг для сетак сотавай рухомай электрасувязі, наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання і сістэм кабельнага тэлебачання. Дадатак да Правіл выкладаецца ў новай рэдакцыі, у якой вызначаны тэхнічныя паказчыкі характарызуюць: даступнасць сеткі, бесперапыннасць сувязі, якасць перадачы прамовы, якасць паслуг перадачы дадзеных. Для наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання і сістэм кабельнага тэлебачання вызначаны тэхнічныя паказчыкі, што непасрэдна ўплываюць на якасць успрымання абанентам малюнку і гуку.

Устанаўленне адзіных паказчыкаў якасці паслуг электрасувязі створыць умовы, пры якіх кантралюючыя органы і абанент змогуць ацаніць якасць паслуг, што прадастаўляюцца рознымі кампаніямі. Гэта дазволіць скараціць колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях адсутнасці норм па забеспячэнні якасці аказваемых паслуг, павысіць якасць паслуг электрасувязі і акажа станоўчы ўплыў на ўсе сферы эканамічнай і іншай дзейнасці, у якіх выкарыстоўваюцца паслугі электрасувязі.

Крыніца: http://mpt.gov.by