30.08.2019
У рамках Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 г. праведзена работа па перагляду стандарту СТБ 2156-2014 «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Асноўныя параметры і характарыстыкі».
У новай рэдакцыі улічаны папярэднія змены 1 і 2. Замест спасылак на міжнародныя стандарты, якія прысутнічалі ў рэдакцыі 2014 года, уведзены лікавыя значэнні параметраў інтэрфейсаў фізічнага ўзроўню, канкрэтныя характарыстыкі і гранічныя маскі нарматыўных патрабаванняў. Дадаткова прыведзены спасылкі на метады выпрабаванняў сродкаў электрасувязі.
Улічаны прапановы і заўвагі вядучых прадпрыемстваў электрасувязі Рэспублікі Беларусь, атрыманыя пры разглядзе першай рэдакцыі праекта дзяржаўнага стандарту.
Новая рэдакцыя дзяржаўнага стандарту дазволіць спрасціць і аптымізаваць працэдуры пацвярджэння адпаведнасці.
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"