Па Беларусі разам!

У апошні дзень кастрычніка першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гіпрасувязь» арганізавала для працаўнікоў Таварыства двухдзённую турыстычную экскурсію пад назвай «Па Беларусі разам!» Удзельнікі з цікавасцю даследавалі займальны маршрут Мінск – Глыбокае – Мосар – Лагойск – Мінск.

Экскурсавод захоплена распавядаў аб незвычайных месцах, якія мы праязджалі: Траецкім касцёле і Свята-Раства-Багародзіцкай царкве, а таксама былым будынку кармеліцкага кляштара XVII стагоддзя ў горадзе Глыбокае.

Не абышлі ўвагай і сапраўды еўрапейскія месцы Сінявокай. Пазнавальныя экскурсіі прывялі нас у вёску Масар Глыбоцкага раёна, так званы беларускі Версаль, і ў Лагойскі раён – беларускую Швейцарыю.