20-я Паўнамоцная канферэнцыя Міжнароднага саюза электрасувязі праходзіць у перыяд з 29 кастрычніка па 16 лістапада 2018 г. у Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь узначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.
1 лістапада 2018 г. на Паўнамоцнай канферэнцыі адбыліся выбары Генеральнага сакратара, намесніка Генеральнага сакратара, Дырэктараў Бюро Сектара развіцця, Сектара стандартызацыі электрасувязі і Сектара развіцця электрасувязі, а таксама членаў Радыёрэгламентарного камітэта. Таксама Паўнамоцная канферэнцыя абірае дзяржавы-члены, якія ўвойдуць у склад наступнага Савета МСЭ.
У выніку падтрымкі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў – членаў МСЭ па выніках галасавання Генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі абраны грамадзянін КНР Хоулінь Чжао (паўторна); намеснікам Генеральнага сакратара Міжнароднага саюза электрасувязі – грамадзянін Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Малькальм Джонсан (паўторна).
Выбраныя кіраўнікі Міжнароднага саюза электрасувязі ўступяць у пасаду з 1 студзеня 2019 г.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе правядзення Паўнамоцнай канферэнцыі можна знайсці на афіцыйным вэб-сайце: https://www.itu.int/web/pp-18/ru/.
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"