ЕС плануе забяспечыць бясплатны доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi ў грамадскіх месцах

29 мая 2017 г. Еўрапейскі парламент, Еўрапейскі Савет і Еўрапейская Камісія ўзгаднілі «ініцыятыву WiFi4EU», якая накіравана на максімальны ахоп насельніцтва бясплатным доступам у сетку Інтэрнэт у грамадскіх месцах. У адпаведнасці з дакументам Еўрапейскаму саюзу будзе выдадзена каля 120 млн еўра на набыццё, усталёўку і абслугоўванне абсталявання, неабходнага для доступу ў сетку Інтэрнэт праз кропкі доступу Wi-Fi.

 Плануецца, што праект ахопіць ад 6 да 8 тысяч населеных пунктаў. Пункту доступу Wi-Fi будуць усталяваны ў грамадскіх месцах: парках, скверах, адміністрацыйных будынках, бібліятэках, медыцынскіх цэнтрах, музеях і інш.

 Неабходна адзначыць, што выдзеленыя на рэалізацыю ініцыятывы сродкі мясцовыя органы улады могуць атрымаць па запыце (пасродкам ваўчараў на закупку адпаведнага абсталявання), аднак выдаткі на аказанне паслуг сувязі (у т. л. разгортванне неабходнай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры) павінны будуць пакрываць самі мясцовыя і/або дзяржаўныя органы ўлады.

 Крыніцы: European Commission