31-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» 26 красавіка прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У парку Дружбы народаў сабралася больш за 2000 чалавек. Сярод запрошаных – удзельнікі ліквідацыі аварыі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, пасольстваў Расіі, Украіны і Японіі, грамадскіх арганізацый.

26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 г. Звыш 70 % выкінутых радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Чарнобыльская катастрофа паўплывала на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 млн жыхароў Беларусі.