22.08.2017
У верасні бягучага года навукова-тэхнічнаму часопісу «Вестник связи» спаўняецца 100 гадоў. Рэдакцыя беларускага «Весніка сувязі» наладзіла кантакт з расійскімі калегамі і павіншавала іх, аўтарскі актыў і чытачоў часопіса ў асобе ўсіх работнікаў сферы сувязі і тэлекамунікацый Расіі са знамянальнай датай.
Напярэдадні важнай падзеі галоўны рэдактар «Веснік СУВЯЗІ» Яўген Барысавіч Канстанцінаў прыязна адказаў на пытанні «Весніка сувязі», звязаныя з юбілейнай датай. У інтэрв'ю ён прадставіў цяперашні аўтарскі актыў часопіса і яго чытацкую аўдыторыю, звярнуўся да багатай падзеямі гісторыі выдання, а таксама распавёў пра актуальныя на сёння задачы для часопіса.
Рэдакцыя «Весніка сувязі» перакананая ў тым, што абодва выданні будуць паспяхова супрацоўнічаць і ў далейшым.
Лічбавыя тэхналогіі для развіцця адукацыйнай інфраструктуры гарадоў Беларусі
Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» прыме ўдзел у XIV Міжнародным форуме «Беларускі транспартны тыдзень – 2024»
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года
Выйшаў чарговы нумар часопіс "Веснiк сувязi"