Тэхнічная абарона інфармацыі

Сектар тэхнічнай абароны інфармацыі (ТАI) праводзіць работы на падставе ліцэнзіі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі.

Сектар ТАI мае сучаснае абсталяванне і выконвае ў самыя кароткія тэрміны комплекс работ па спецыяльных даследаваннях тэхнічных сродкаў і інструментальнай ацэнцы абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі, а менавіта:

  • абследаванне і інструментальную ацэнку абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі;
  • спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі інфармацыі па каналах пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў;
  • спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі маўленчай інфармацыі па каналах акустаэлектрычных пераўтварэнняў.

Акрамя таго, спецыялістамі сектара распрацоўваюцца наступныя віды дакументацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі:

  • прадпісанні на эксплуатацыю тэхнічных сродкаў;
  • пашпарты аб'ектаў інфарматызацыі;
  • інструкцыі па эксплуатацыі аб'ектаў інфарматызацыі і г. д.

Таксама спецыялісты сектара выконваюць разлік санітарна-ахоўных зон і зон абмежавання забудовы радыётэхнічных аб'ектаў з наступнай экспертызай ў тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі і атрыманнем санітарна-гігіенічнага заключэння.