Удасканаленне работы з маёмасцю, арыштаванай або накiраванай у даход дзяржавы.

08.09.2016 #рэгуляванне

26 жніўня 2016 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 677 "Аб правядзенні работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку» .

Пастановай зацверджаны наступныя дакументы:

  • Палажэнне аб парадку правядзення работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку;
  • пералік органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць правядзенне работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку;
  • пералік канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасцi, якая падлягае праверцы на якасць і бяспеку.

Сродкі сувязі агульнага і індывідуальнага карыстання, за выключэннем тых, што рэалізуюцца для выкарыстання ў якасці запасных частак, у тым ліку ў неразабраным выглядзе, а менавіта:

  • аўтаматычныя тэлефонныя станцыі ўсіх тыпаў;
  • станцыі спадарожнікавай сувязі;
  • рэтранслятары;
  • базавыя станцыі;
  • мабільныя тэлефоны;
  • тэлефонныя апараты;
  • мадэмы;
  • радыёстанцыі;
  • абсталяванне перадачы дадзеных;
  • канфіскаваныя, арыштаваныя або звернутыя ўпаўнаважанымі органамі ў даход дзяржавы падлягаюць праверцы на якасць і бяспеку.

Работы па праверцы на якасць і бяспеку сродкаў сувязі не праводзяцца, у тым ліку ў дачыненні да:

  • маёмасці, былой ў эксплуатацыі (спажыванні);
  • маёмасці, у дачыненні да якой не маецца інфармацыі аб вытворцы, складзе (для маёмасці, у дачыненні да якой указанне такой інфармацыі прадугледжана тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі);
  • партыі маёмасці, якая складае колькасць, меншую альбо роўную патрабаванаму для правядзення работ па праверцы маёмасці на якасць і бяспеку, або маёмасці, у дачыненні да якой правядзенне лабараторных выпрабаванняў (даследаванняў) эканамічна немэтазгодна;
  • маёмасці, якая не мае эксплуатацыйнай дакументацыі на рускай (беларускай) мове, неабходнай для правядзення лабараторных выпрабаванняў (даследаванняў).

У якасці органа, які ажыццяўляе правядзенне работ па праверцы канфіскаваных, арыштаваных або накіраваных у даход дзяржавы сродкаў сувязі на якасць і бяспеку пастановай вызначаны Орган па сертыфікацыі сродкаў сувязі агульнага і індывідуальнага карыстання.

Віртуальнае мерапрыемства «На шляху ў Адыс-Абебу»: напярэдадні СКРЭ-2021

Серыя мерапрыемстваў «На шляху ў Адыс-Абебу» арганізуецца для папярэдняга агляду і актывізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі (СКРЭ) Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) з мэтай павысіць дасведчанасць, умацаваць партнёрскія адносіны і прыцягнуць ўсе зацікаўленыя бакі да фарміравання парадку дня СКРЭ.

Нагляд па распрацаваных праектных рашэннях

Спецыялісты аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі і службы ГІПаў ажыццяўляюць аўтарскі нагляд па распрацаваных ААТ «Гіпрасувязь» праектных рашэннях.

Відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5

28 кастрычніка 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5 «Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця для рэгіёну СНД».

Па Беларусі разам!

У апошні дзень кастрычніка першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гіпрасувязь» арганізавала для працаўнікоў Таварыства двухдзённую турыстычную экскурсію пад назвай «Па Беларусі разам!»

На шляху да разумнага горада

20 кастрычніка 2020 года ў Полацку адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі выканаўчага камітэта і адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь» па пытаннях адаптацыі Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь да Полацкага раёну.