Прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь» прынялі ўдзел у 10-й міжнароднай канферэнцыі «ТуркменТел-2016»

03.10.2016 #мерапрыемствы #СНД

10-я юбілейная міжнародная канферэнцыя па тэлекамунікацыях, тэлеметрыі і інфармацыйных тэхналогіях «ТуркменТел-2016» праводзілася 28–29 верасня ў канферэнц-зале Гандлёва-прамысловай палаты Туркменістана. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам сувязі Туркменістана сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Туркменістана ў супрацоўніцтве з кампаніяй ITE Group plc (Велікабрытанія).

«ТуркменТел» па праве лічыцца адным з найбуйнейшых спецыялізаваных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Цэнтральна-азіяцкім рэгіёне. Канферэнцыя ахоплівае шырокі спектр тэм і кірункаў, актуальных на сучасным рынку тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій.

Актыўны ўдзел у працы канферэнцыі прынялі прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь»: дырэктар Сяргей Новікаў, начальнік НДЛ СУС Аляксандр Сакалоўскі і намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Веснiк сувязi» Кацярына Дробыш.

У прывітальным лісце да ўдзельнікаў канфэрэнцыі «ТуркменТел-2016» Арганізацыйны камітэт адзначае, што «Урад Туркменістана надае асаблівую ўвагу дынамічнаму развіццю галіны сувязі і інфармацыйных тэхналогій, а асабліва іх грунтоўнай і глабальнай мадэрнізацыі для наступнага будаўніцтва высокатэхналагічнай і сучаснай інфраструктуры ў інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сферы». Адкрытасць да ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва і да стварэння спрыяльных умоў для замежных прадпрыемстваў на сённяшні дзень фармуюць тэлекамунікацыйную галіну Туркменістана.

У гэтым годзе ўдзельнікамі канферэнцыі «ТуркменТел-2016» сталі больш за 70 кампаній з 25 краін свету. У ліку краін-удзельніц: Афганістан, Азербайджан, Беларусь, Венгрыя, Фінляндыя, Германія, Ганконг, Казахстан, Кітай, Карэя, Латвія, Манака, Нарвегія, ААЭ, Пакістан, Іспанія, Расія, Славенія, ЗША, Турцыя, Туркменістан, Фінляндыя, Францыя, Швецыя і Японія.

Афіцыйную дэлегацыю Туркменістана на «ТуркменТел-2016» узначальваў Міністр сувязі Туркменістана Байрамгельды Авезаў.

У ліку ганаровых гасцей, якія наведалі канферэнцыю, – Нурудзін Мухідзінаў, генеральны дырэктар Рэгіянальнай садружнасці сувязі; Вахабудзін Садаат, намеснік міністра па фінансах і адміністрацыі Міністэрства сувязі і інфармацыйных тэхналогій Афганістана; Юрый Грынь, віцэ-старшыня Спецыяльнай групы Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавых фінансавых паслугах, намеснік генеральнага дырэктара Групы кампаній «Интервейл»; Ю Фан, прадстаўнік па Цэнтральнай Азіі і Каўказу, а таксама прадстаўнікі іншых вядомых міжнародных кампаній.

Падчас працы канферэнцыі была арганізавана экспазіцыя ААТ «Гіпрасувязь» для прэзентацыі магчымасцяў і паслуг кампаніі ў галіне навуковых даследаванняў, сертыфікацыі, стандартызацыі. Адным з найважнейшых вынікаў удзелу ў «ТуркменТел-2016» сталі перамовы з Міністрам сувязі Туркменістана Байрамгельды Авезавым і прадстаўнікамі замежных кампаній – удзельнікаў канферэнцыі аб перспектыўных напрамках узаемавыгаднага супрацоўніцтва, прыярытэтах двухбаковага ўзаемадзеяння. Таксама шырокаму колу зацікаўленых былі прэзентаваны магчымасці ААТ «Гіпрасувязь» у галіне кансультацыйных паслуг па стварэнні выпрабавальнага цэнтра, распрацоўцы методык правядзення выпрабаванняў, правядзенню вопытных эксплуатацый новых відаў абсталявання, частотна-тэрытарыяльнаму планаванню. Практычны вопыт і дасягненні ААТ «Гіпрасувязь» у названых пытаннях выклікалі значную зацікаўленасць удзельнікаў канферэнцыі, тэхнічных спецыялістаў туркменскіх кампаній, пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Нароўні са спецыялізаванымі арганізацыямі і прадпрыемствамі сістэмы сувязі і тэлекамунікацый Туркменістана на канферэнцыі былі маштабна прадстаўлены міністэрствы і ведамствы, ВНУ, навучальныя цэнтры, банкі, службы, акадэміі, інакш кажучы, арганізацыі, якія шырока выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці дасягненні сусветных ІКТ.

У рамках канферэнцыі адбыліся прадуктыўныя сустрэчы з кіраўнікамі галіны сувязі і тэлекамунікацый Туркменістана, якія дазволяць у далейшым развіваць новыя бізнес-кантакты для рэалізацыі задач, накіраваных на паспяховае развіццё інфармацыйна- камунікацыйных тэхналогій і абмен вопытам работы з іншымі краінамі.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця