Міжнародны дзень пажылых людзей

04.10.2018 #сацыяльнае

Міжнародны дзень пажылых людзей з’явіўся у ХХ ст. Генеральная Асамблея ААН ў снежні 1990 г. пастанавіла лічыць Міжнародным днём пажылых людзей 1 кастрычніка.

У Беларусі пажылым людзям надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. У краіне існуе сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей, якая ўключае прадастаўленне розных ільгот і гарантый, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамогу дома.

ААТ «Гіпрасувязь» таксама надае належную ўвагу пажылым людзям, якiя раней працавалi ў арганізацыі. Кожны год, у пачатку кастрычніка, праводзіцца сустрэча, прысвечаная Дню пажылых людзей, на якую з радасцю прыходзяць былыя супрацоўнікі Таварыства, а цяпер пенсіянеры. У гэтым годзе сустрэча адбылася 3 кастрычніка, для былых супрацоўнікаў ААТ «Гіпрасувязь» быў арганізаваны салодкі стол і прэзентацыя аб жыцці Таварыства.

У гонар свята ААТ «Гіпрасувязь» ад шчырай душы віншуе старэйшае пакаленне і жадае ім моцнага здароўя, дабрабыту, любові і клопату. Няхай у вашай душы заўсёды пануе спакой, а ў сэрцы – маладосць!

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця