Навiны

2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам навукі

13.01.2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 снежня 2016 г. падпісаў адпаведны ўказ. Асноўныя мэты дадзенага рашэння – павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капі

Аб зменах ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2013 года № 531 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі»

05.01.2017

У мэтах далейшага ўдасканалення кіравання працэсамі інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій унесены змены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2013 года № 531

Завершана распрацоўка рабочага праекта нацыянальнага тэхнічнага рэгламенту на сродкі электрасувязі

30.12.2016 #рэгуляванне #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Праект тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» вызначае адзіныя абавязковыя для выканання патрабаванні да сродкаў электрасувязі, звязаныя з выкарыстаннем радыёчастотнага спектру, тэхнічнай сумяшчальнасцю сродкаў электрасувязі, бяспекай, цэласнасцю і ўстойлівасцю функцыянавання сетак электрасувязі. Распрацоўшчык дакумента – ААТ «Гіпрасувязь».

Электронны рэсурс па сертыфікацыі і дэклараванню сродкаў электрасувязі

29.12.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Цэнтр па сертыфікацыі сродкаў электрасувязі забяспечвае правядзенне работ па пацвярджэнню адпаведнасці абсталявання электрасувязі з дапамогай электроннага рэсурсу e-cert.by.

Унесены змены ў адзіныя формы сертыфіката адпаведнасці і дэкларацыі аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза

26.12.2016 #рэгуляванне #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 15 лiстапада 2016 г. № 154 «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 снежня 2012 г. № 293» з 22 снежня 2016 г. у адзіныя формы сертыфіката адпаведнасці і дэкларацыі аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза і правілы іх афармлення ўнесены змены.

Абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў электрасувязі патрабаванням Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь

23.12.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2016 № 849 зацверджаны Пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (далей – Пералiк).

Абавязковая сертыфікацыя

21.12.2016 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

З 1 лютага 2017 г. уводзіцца абавязковая сертыфікацыя сродкаў сувязі згодна з патрабаваннямі Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

ПАВАЖАНЫЯ АКЦЫЯНЕРЫ

15.12.2016 #мерапрыемствы

Наглядальны савет ААТ «Гіпрасувязь» паведамляе аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў 27 снежня 2016 г.

110 гадоў з дня падпісання Рэгламенту радыёсувязі МСЭ

12.12.2016 #МСЭ

Сёння адзначаецца 110 гадоў з дня падпісання Рэгламенту радыёсувязі МСЭ. У 1906 г. 30 марскіх дзяржаў на першай Міжнароднай радыётэлеграфнай канферэнцыі ў Берліне падпісалі «Міжнародную радыётэлеграфную канвенцыю».

Каманда ААТ «Гіпрасувязь» прымае ўдзел у галіновым турніры па брэйн-рынгу

08.12.2016 #мерапрыемствы

Сёння, 8 снежня, у Мінску пачаўся турнір па брэйн-рынгу «Эрудыяваны сувязіст». У ім бяруць удзел каманды эрудытаў прадпрыемстваў сувязі з усіх куткоў рэспублікі. Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна стаў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі.