Паважаныя калегі!

01.07.2019 #сацыяльнае #Беларусь

Ад імя ААТ «Гіпрасувязь» і асабіста ад сябе віншую з 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогай савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

3 ліпеня – сімвал мужнасці і велічы беларускага народа. Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці і стойкасці франтавікоў, якія абаранілі свой народ, вызвалілі краіну ад захопнікаў і адстаялі яе незалежнасць.

Прыміце самыя добрыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, радасці Вам і Вашым блізкім пад мірным небам роднай краіны!

Дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» А.І. Караім

Штогадовы Форум па разумным устойлівым гарадам адбудзецца 16–18 сакавіка 2021 года ў Мінску

16–18 сакавіка 2021 года ў Мінску адбудзецца штогадовы Форум па разумным устойлівым гарадам – свайго роду пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў у гэтай сферы. Мерапрыемства будзе цікава прадстаўнікам ведамстваў, рэгулятарных органаў, тэлекамунікацыйных аператараў, навучальных устаноў, навуковых і праектных інстытутаў, вытворцам абсталявання, распрацоўнікам і іншым.

Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020»

23 снежня 2020 года рэжыме online на базе Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП »Белтэлекам» прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Эрудыяваны сувязіст – 2020».

Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)

Прадстаўляем вашай увазе чарговы выпуск часопіса «Веснік сувязі» (№ 6/2020)

Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД) адбыўся ў снежні

14–15 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн адбыўся Рэгіянальны форум МСЭ па пытаннях развіцця (РФР-СНД), у якім узялі ўдзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь».

Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ: абмеркаванне, пытанні, адказы

14 снежня 2020 года Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.