Спецыялістамі НДВЛ ТА распрацаваны канчатковыя рэдакцыі праектаў дзяржаўных стандартаў

29.11.2016 #рэгуляванне #паслугі

Спецыялістамі Навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі тэрмінальнага абсталявання (НДВЛ ТА) навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ) ААТ «Гіпрасувязь» у межах Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год распрацаваны канчатковыя рэдакцыі праектаў наступных дзяржаўных стандартаў:

1) СТБ/КР «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Аналагавыя інтэрфейсы сродкаў электрасувязі VoIP. Метады выпрабаванняў»;

2) СТБ/КР «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Сеткавыя злучальныя прылады IPv4 і IPv6. Метады выпрабаванняў»;

3) СТБ ITU-T Q.3946.2 / КР «Сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак. Спецыфікацыя выпрабавання адпаведнасці пратакола ўсталявання сеансу. Структура набору выпрабаванняў і мэты выпрабаванняў»;

4) СТБ/КР «Устойлівасць сродкаў электрасувязі да перанапружання і звыштокаў. Прылады першаснай абароны. Метады выпрабаванняў».

З праектамі можна пазнаёміцца на сайце ААТ «Гіпрасувязь»: http://www.giprosvjaz.by/be/activities/standardization.

Віртуальнае мерапрыемства «На шляху ў Адыс-Абебу»: напярэдадні СКРЭ-2021

Серыя мерапрыемстваў «На шляху ў Адыс-Абебу» арганізуецца для папярэдняга агляду і актывізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі (СКРЭ) Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) з мэтай павысіць дасведчанасць, умацаваць партнёрскія адносіны і прыцягнуць ўсе зацікаўленыя бакі да фарміравання парадку дня СКРЭ.

Нагляд па распрацаваных праектных рашэннях

Спецыялісты аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі і службы ГІПаў ажыццяўляюць аўтарскі нагляд па распрацаваных ААТ «Гіпрасувязь» праектных рашэннях.

Відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5

28 кастрычніка 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5 «Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця для рэгіёну СНД».

Па Беларусі разам!

У апошні дзень кастрычніка першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гіпрасувязь» арганізавала для працаўнікоў Таварыства двухдзённую турыстычную экскурсію пад назвай «Па Беларусі разам!»

На шляху да разумнага горада

20 кастрычніка 2020 года ў Полацку адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі выканаўчага камітэта і адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь» па пытаннях адаптацыі Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь да Полацкага раёну.