Адбыліся 12-е пасяджэнне Камісіі па рэгуляванні выкарыстання радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт і пасяджэнні яе рабочых груп

27.09.2017 #РСС

Пасяджэнне Камісіі РСС па рэгуляванні выкарыстання радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт вёў Старшыня Камісіі, Генеральны дырэктар ФДУП НДІР Бутэнка У.У. (Расійская Федэрацыя).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнулася Гатауліна А.Р. – начальнік аддзела рэгулявання выкарыстання радыёчастотнага спектру Міністэрства па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан.

У працы пасяджэнняў прыняло ўдзел больш за 80 прадстаўнікоў адміністрацый сувязі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, а таксама Міжнароднага саюза электрасувязі, Міжнароднага саюза радыёаматараў Раёна-1, Міжнароднага аператара спадарожнікавай сувязі Inmarsat, Асацыяцый Global mobile Suppliers Association ( GSA) і Global Spectrum Mobile Association (GSMA), групы кампаній «Гвардыя-плюс», кампаніі Viasat і Выканаўчага камітэта РСС.

На пасяджэнні Камісіі РСС былі разгледжаны актуальныя пытанні радыёсувязі і вяшчання, адобраны справаздачы Працоўных груп па радыёвяшчанню, кіраванні радыёчастотным спектрам і падрыхтоўцы да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі і Асамблеі радыёсувязі МСЭ 2019 года.

Камісіяй былі зацверджаны наступныя дакументы:

  • «Пазіцыя АС РСС па пунктах парадку дня Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года» (праект, версія ад 14 верасня 2017 г.);
  • «Метадычныя ўказанні па ўліку рэльефу мясцовасці пры правядзенні разлікаў ЭМС для прымежнай каардынацыі частотных прысваенняў станцыям наземных радыёслужбаў»;
  • Справаздача «Аб радыёчастотных аспектах прыкладанняў «інтэрнэту рэчаў» (IoT)»;
  • Справаздача «Аб абароне ад перашкод радвёпрыёму сігналаў Глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм у краінах – удзельніцах РСС».

Камісія вырашыла падтрымаць наданне Асацыяцыі GSMA статусу назіральніка ў Камісіі РСС па рэгуляванні выкарыстання радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт.

Наступнае пасяджэнне Камісіі плануецца правесці ў 2-м квартале 2018 г.

Напрыканцы ўдзельнікі пасяджэння выказалі падзяку Адміністрацыі сувязі Рэспублікі Узбекістан за выдатную арганізацыю пасяджэнняў Камісіі, яе рабочых груп і цёплы прыём.

Крыніца: www.rcc.org.ru

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця