Школьныя гады цудоўныя

12.10.2020 #Прафсаюзнае жыццё

Першасная прафсаюзная арганізацыя і работнікі ААТ «Гіпрасувязь» да Дня ведаў і напярэдадні Дня настаўніка арганізавалі адкрытую фотавыставу «Мае школьныя гады». Экспазіцыя прадстаўлена школьнымі фатаграфіямі супрацоўнікаў Таварыства і іх педагогаў. Праходзячы міма фотавыставы, міжволі затрымліваеш на ёй погляд і спрабуеш адгадаць, хто на фатаграфіі, бо мы з часам змяняемся, сталеем.

Фотавыстава паказала, што самым важным чалавекам у школе, самым жывым і павучальным прыкладам для вучня з’яўляецца настаўнік. Ён увасабляе метад навучання, прынцып выхавання. З трапятаннем і любоўю мы ўспамінаем нашых настаўнікаў, якія адкрылі нам шырокую дарогу ў жыццё, выхавалі, далі неабходныя веды для далейшай самарэалізацыі...

У Дзень настаўніка мы не забыліся павіншаваць сваіх любімых настаўнікаў, падарыць ім часцінку сваёй увагі і клопату і падзякаваць за іх нялёгкую, але высакародную працу.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця