Рэгіянальны семінар МСЭ для краін Еўропы і СНД па пытаннях электроннага аховы здароўя

24.10.2018 #мерапрыемствы #МСЭ #СНД

У перыяд з 17 да 19 кастрычніка 2018 г. у Адэсе на базе Адэскай нацыянальнай акадэміі сувязі ім. А.С. Папова адбыўся Рэгіянальны семінар МСЭ для краін Еўропы і СНД па пытаннях электроннай аховы здароўя.

У семінары прынялі ўдзел больш за 40 чалавек, якія прадстаўлялі 22 арганізацыі з 12 дзяржаў: Аўстрыі, Беларусі, Грэцыі, Ірана, Кіргізіі, Малдовы, Славеніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Турцыі, Украіны, Швейцарыі і Японіі.

Інжынер II катэгорыі НДАІ ААТ «Гіпрасувязь» Лагуцік Анастасія ў рамках дадзенага семінара правяла прэзентацыю вэб-сайта Рэгіянальных ініцыятыў для краін СНД, распрацаванага для Рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі.

Семінар быў прысвечаны наступным актуальным пытанням:

  • роля міжнародных арганізацый і дзяржавы ў пытаннях развіцця электроннай аховы здароўя;
  • нарматыўна-прававое рэгуляванне пытанняў развіцця электроннай аховы здароўя ў краінах Еўропы і СНД;
  • распрацоўка тэхнічных рашэнняў у вобласці электроннай аховы здароўя, у тым ліку тэлемедыцыны;
  • актуальныя праблемы праектавання сістэм электроннай аховы здароўя, у тым ліку тэлемедыцынскіх сетак;
  • падрыхтоўка чалавечых рэсурсаў, у тым ліку павышэнне кампетэнтнасці ў сферы электроннай аховы здароўя;
  • уплыў электрасувязі/ІКТ на здароўе чалавека;
  • перспектывы развіцця электроннай аховы здароўя.

Пасля мерапрыемства быў праведзены круглы стол «Перспектывы развіцця электроннай аховы здароўя», у рамках якога былі распрацаваны высновы і рэкамендацыі семінара.

Таксама ўсім удзельнікам семінара былі ўручаны памятныя сертыфікаты за подпісам рэктара АНАС ім. А.С. Папова.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця