Супрацоўнік ААТ «Гіпрасувязь» прыняў удзел у рэгіянальным семінары МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу»

02.10.2017 #МСЭ #СНД

27–29 верасня 2017 г. на базе Адэскай Нацыянальнай Акадэміі сувязі ім. Папова адбыўся рэгіянальны семінар МСЭ «Арганізацыйнае і тэхнічнае развіццё шырокапалоснага доступу».

 Мэта семінара – абмен вопытам у галіне развіцця шырокапалоснага доступу. У прыватнасці, на семінары былі разгледжаны наступныя пытанні:

 Сусветныя тэндэнцыі ў сферы фарміравання стратэгіі і палітыкі развіцця шырокапалоснага доступу

  • Аналіз інфраструктуры шырокапалоснага доступу да прымальных у цэнавым і якасным стаўленні паслуг ІКТ у гарадскіх, сельскіх і цяжкадаступных раёнах
  • Нарматыўна-прававое рэгуляванне арганізацыйнага і тэхнічнага развіцця шырокапалоснага доступу
  • Ключавыя напрамкі павышэння даверу і гарантавання бяспекі сетак шырокапалоснага доступу
  • Тэхнічныя аспекты праектавання і пабудовы сетак шырокапалоснага доступу
  • Арганізацыйныя і эканамічныя аспекты пабудовы сетак шырокапалоснага доступу
  • Сучасныя тэндэнцыі развіцця паслуг, якія прадастаўляюцца на сетках шырокапалоснага доступу

 У семінары прынялі удзел спецыялісты з 11 краін свету, у тым ліку ЗША, Швейцарыя, Малдова, Беларусь, Азербайджан, Аман і інш.

Віртуальнае мерапрыемства «На шляху ў Адыс-Абебу»: напярэдадні СКРЭ-2021

Серыя мерапрыемстваў «На шляху ў Адыс-Абебу» арганізуецца для папярэдняга агляду і актывізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі (СКРЭ) Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) з мэтай павысіць дасведчанасць, умацаваць партнёрскія адносіны і прыцягнуць ўсе зацікаўленыя бакі да фарміравання парадку дня СКРЭ.

Нагляд па распрацаваных праектных рашэннях

Спецыялісты аддзела сетак, сістэм і збудаванняў сувязі і службы ГІПаў ажыццяўляюць аўтарскі нагляд па распрацаваных ААТ «Гіпрасувязь» праектных рашэннях.

Відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5

28 кастрычніка 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Рэгіянальнай ініцыятывы 5 «Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця для рэгіёну СНД».

Па Беларусі разам!

У апошні дзень кастрычніка першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гіпрасувязь» арганізавала для працаўнікоў Таварыства двухдзённую турыстычную экскурсію пад назвай «Па Беларусі разам!»

На шляху да разумнага горада

20 кастрычніка 2020 года ў Полацку адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі выканаўчага камітэта і адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь» па пытаннях адаптацыі Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь да Полацкага раёну.