Разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за першае паўгоддзе 2023 года

03.08.2023

3 жніўня на пасяджэнні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-чэрвень 2023 года.

На калегіі адзначана, што ў цэлым па сістэме Мінсувязі ў справаздачным перыядзе захоўваецца дадатная дынаміка фінансавага стану арганізацый і забяспечана стабільная работа, накіраваная на далейшае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ў рэспубліцы і паслуг, якія аказваюцца насельніцтву і арганізацыям на яе аснове.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган-рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

Статыстыка за першае паўгоддзе 2023 года

Пасля разгляду парадку дня калегіі прайшло ўзнагароджанне арганізацый, якія прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод арганізацый сістэмы Мінсувязі.

Ганаровую місію па ўзнагароджанні пераможцаў у аглядзе-конкурсе выканалі Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.

За арганізацыю якаснай работы па ахове працы ААТ «Гіпрасувязь» стала прызёрам конкурсу. Ганаровы дыплом уручаны кіраўніком ведамства дырэктару таварыства Антону Аляксееву. Гэта ўзнагарода – заслужанае прызнанне дасягненняў арганізацыі ў забеспячэнні бяспечных умоў працы.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця