Пастановай Мінсувязі зацверджаны пералік дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека»

09.11.2018 #паслугі #пацвярджэнне адпаведнасці

На падставе падпункта 3.1 пункта 3 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 469 «Аб зацвярджэнні тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь» Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY) і ўнясення змены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 302 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

  1. Зацвердзіць прыкладзены пералік дзяржаўных стандартаў, узаемазвязаных з тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024/BY), у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў названага тэхнічнага рэгламенту.
  2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця