Партал рэйтынгавай ацэнкі – сучасны спосаб арганізацыі зваротнай сувязі з насельніцтвам

19.07.2023

Кіраўнік дзяржавы 13 чэрвеня 2023 г. падпісаў Указ № 172, якім актуалізуецца і дапаўняецца змест Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Абноўленая Дырэктыва накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных структур з грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем, якія хвалююць насельніцтва, якасці забеспячэння жыццядзейнасці грамадзян, адкрытасці дзяржаўных органаў.

Акрамя формаў работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, на кіраўнікоў дзяржаўных органаў ускладзены абавязак па максімальна шырокаму ўкараненню сучасных спосабаў зваротнай сувязі з насельніцтвам, уключаючы максімальнае выкарыстанне магчымасцей інфармацыйных сістэм і інтэрнет-рэсурсаў.

Асноўным інструментам такой работы дзяржаўных органаў і арганізацый цяпер выступае распрацаваны па заказу Мінсувязі партал рэйтынгавай ацэнкі (якасць-паслуг. бел).

Партал дае магчымасць грамадзянам ацаніць якасць прадастаўленых ім паслуг, дзяржаўным органам і арганізацыям ажыццяўляць аўтаматычны збор адзнак грамадзян дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, адсочваць адзнакі і каментары грамадзян у адносінах да сваіх арганізацый.

На сённяшні дзень магчымасцямі партала карыстаюцца больш за 100 000 тысяч чалавек.

Для ацэнкі на партале даступна больш як 13,5 тыс. арганізацый розных сфер дзейнасці.

За перыяд функцыянавання партала з 2019 года грамадзянамі выстаўлена ўжо больш за 445,0 тыс. адзнак.

Да сярэдзіны 2023 года паказчык задаволенасці насельніцтва якасцю паслуг па дадзеных партала складае 92,2 %.

Атрыманая на партале інфармацыя аб ацэнках грамадзян прымяняецца кіраўніцтвам дзяржаўных органаў і арганізацый пры выпрацоўцы і прыняцці мер па павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва, а таксама пры фарміраванні заключэнняў аб эфектыўнасці дзейнасці арганізацый і працы з кадрамі.

Даступнасць такога тэхнічнага рашэння для грамадзян дае магчымасць выбудаваць канструктыўны дыялог, улічваць меркаванне кожнага, аператыўна рэагаваць на праблемныя сітуацыі і прымаць узважаныя кіраўнічыя рашэнні.

Крыніца: Мінсувязі

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця