Перапіс насельніцтва

27.09.2019

Перапіс ажыццяўляецца адзін раз у 10 гадоў. У Рэспубліцы Беларусь перапіс насельніцтва пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 г.

Усеагульнае апытанне насельніцтва будзе праходзіць з 4 па 30 кастрычніка бягучага года ў тры этапы.

Этап першы – з 4 па 18 кастрычніка 2019 г. У вас ёсць магчымасць самастойна запоўніць перапісныя лісты з дапамогай адмысловай праграмы ў сетцы інтэрнэт або прыйсці на стацыянарны ўчастак і паведаміць інфармацыю пра сябе.

Этап другі – 19 па 20 кастрычніка 2019 г. У гэты перыяд будзе ажыццяўляцца падлік рэспандэнтаў, якія перапісалісь праз інтэрнэт. Адрасы тых рэспандэнтаў, хто перапісаўся, і сваякоў, перапісаных вамі, будуць выключаныя з пераліку для наведвання перапісчыкамі. У гэты перыяд таксама працягнецца перапіс на стацыянарных участках (штодня з 9:00 да 21:00).

Этап трэці – з 21 па 30 кастрычніка 2019 г. Перапісчыкі правядуць апытанне рэспандэнтаў па месцы жыхарства (знаходжання) і на стацыянарных участках. У перапісчыка будзе сумка з лагатыпам, планшэт і пасведчанне.

Падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на вэб-сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця