Галіновы семінар для прэс-службаў і PR-спецыялістаў арганізацый сувязі

28.03.2023

28 сакавіка супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Веснік сувязі” і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Гіпрасувязь” прынялі ўдзел у семінары акадэміі сувязі “Узаемадзеянне дзяржаўных арганізацый і СМІ. Спецыфіка працы ў медыяпрасторы ў сучасных умовах», арганізаванай пры падтрымцы Мінсувязі.

У такім фармаце мерапрыемства праходзіць упершыню. Яго мэта – актуалізаваць працу прэс-службаў арганізацый сувязі і палепшыць інфармацыйную камунікацыю ў галіне.

З уступным словам на адкрыцці семінара выступіла Наталля Аляшкевіч, памочнік міністра сувязі і інфарматызацыі. Ведамі і вопытам са слухачамі падзяліліся прадстаўнікі вядучых беларускіх СМІ, а таксама эксперты – выкладчыкі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук і факультэта журналістыкі БДУ. Ключавыя тэмы – праца са СМІ, трэнды сучаснай медыяпрасторы, эфектыўная праца ў сацсетках і месэнджэрах.

Першы дзень семінара праходзіць на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. 29 сакавіка ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій плануецца круглы стол, падчас якога ўдзельнікі змогуць абмяняцца досведам і абмеркаваць узмацненне камунікацыі ў рамках інфармацыйнага забеспячэння галіны сувязі.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця