ААТ «Гіпрасувязь» акрэдытавана як навуковая арганізацыя

04.10.2017 #Беларусь

3 кастрычніка 2017 г. у будынку Прэзідыума НАН Беларусі адбылося пасяджэнне камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый. У ходзе пасяджэння было прынята рашэнне аб выдачы пасведчання аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ААТ «Гіпрасувязь».

 Згодна з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1996 г. № 708-ХІІІ «Аб навуковай дзейнасці» акрэдытацыя навуковай арганізацыі – гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якая праводзіцца адзін раз у пяць гадоў. Навуковай арганізацыяй па выніках акрэдытацыі можа быць прызнана юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, адным з органаў кіравання якой у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі з'яўляецца вучоны (навукова-тэхнічны) савет і якая прайшла ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыю навуковай арганізацыі.

 Акрэдытацыя ААТ «Гіпрасувязь» на аснове ацэнкі вынікаў яго навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці праведзена камісіяй па акрэдытацыі, створанай Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця