ААТ «Гіпрасувязь» – алгарытмы ўстойлівасці і інавацый!

09.04.2019

ААТ «Гіпрасувязь» – вядучая навукова-даследчая і праектна-пошукавая арганізацыя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. На дэманстрацыйнай пляцоўцы міжнароднага форуму «ТІБО-2019» прадпрыемства прадстаўляе:

  • завершаны тэхналагічны праект лічбавага гукавога вяшчання стандарту DAB + – першую прэзентацыю лічбавага гукавога вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. DAB + – трансляцыя аўдыёвізуальнай і дадатковай інфармацыі на базе лічбавых тэхналогій, што забяспечвае трансляцыю да 15 радыёпраграм з дапамогай аднаго радыёперадавальніка, а таксама перадачу спадарожнай інфармацыі, у прыватнасці навігацыйных дадзеных, тэксту і графічных малюнкаў;
  • праект уніфікаванай сістэмы кантролю інтэлектуальнага будынка, з дапамогай якой будзе забяспечвацца аўтаматызаваны з’ем паказанняў прыбораў уліку прыродных і энергарэсурсаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы;
  • праектаванне сістэмы маніторынгу структурнага стану асабліва важных вузлоў, вышынных аб’ектаў у рэжыме рэальнага часу.

Ключавая задача прадпрыемства – актыўны ўдзел у рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016–2020 гады.

ААТ «Гіпрасувязь» – гэта багаты вытворчы вопыт і эстафета навукова-даследчай спадчыны.

Мы будзем рады бачыць вас на нашым стэндзе!

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця