Аб сесіі Савета Міжнароднага саюза электрасувязі

26.05.2017 #мерапрыемствы #МСЭ

З 15 па 25 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) прайшла сесія Савета Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ). У ходзе мерапрыемства асноўная ўвага была ўдзелена абмеркаванню такіх пытанняў, як выкананне рашэнняў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па пытаннях інфармацыйнага грамадства (СВУІГ) і Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, садзейнічанне ў развіцці «інтэрнэту рэчаў», міжнародная дзяржаўная палітыка, якая тычыцца інтэрнэту і іншых напрамкаў дзейнасці ў галіне інтэрнэту, лічбавых фінансавых паслуг, абароны дзяцей у анлайнавым асяроддзі. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі працу Сусветнай асамблеі стандартызацыі электрасувязі 2016 года (САСЭ-2016), падрыхтоўку да Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі 2017 года (СКРЭ-17), Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (СКР-19), Паўнамоцнай канферэнцыі 2018 года, Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства, які адбудзецца ў 2018 г. У ходзе сесіі быў таксама абмеркаваны бюджэт МСЭ на 2018–2019 гг.

 Даведачна:

Савет Міжнароднага саюза электрасувязі праводзіцца адзін раз у год і дзейнічае ў якасці кіруючага органа Саюза ў перыяд паміж Паўнамоцнымі канферэнцыямі. Роля Савета МСЭ заключаецца ў разглядзе шырокага круга палітычных пытанняў у галіне электрасувязі і забеспячэнні таго, каб дзейнасць, палітыка і стратэгіі Саюза цалкам адпавядалі патрабаванням сучаснага дынамічнага асяроддзя электрасувязі, якое змяняецца высокімі тэмпамі.

Савет МСЭ таксама рыхтуе справаздачу аб палітыцы і стратэгічным планаванні МСЭ і адказвае за забеспячэнне бесперабойнай паўсядзённай працы Саюза, каардынацыю праграм работы, зацвярджэнне бюджэтаў і ажыццяўленне кантролю за фінансамі і выдаткамі.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця