На шляху да разумнага горада

20.10.2020 #мерапрыемствы #тэхналогіі

20 кастрычніка 2020 года ў Полацку адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі выканаўчага камітэта і адкрытага акцыянернага таварыства «Гіпрасувязь» па пытаннях адаптацыі Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь да Полацкага раёну.

Ад кіраўніцтва выканаўчага камітэта выступіў першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лейчанка Сяргей Дзмітрыевіч. У рабочай сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі «Ньюлэнд тэхноладжы».

У ходзе мерапрыемства намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь» Івашка Уладзімір Міхайлавіч падзяліўся інфармацыяй аб працы па адаптацыі Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да 10 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тысяч чалавек і больш. Ён адзначыў важнасць актыўнага ўдзелу ў дадзеным працэсе адміністрацый адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама насельніцтва і прадстаўнікоў бізнесу.

Больш падрабязна аб выкананай навукова-даследчай працы «Распрацоўка сістэмы паказчыкаў ацэнкі рашэнняў разумнага горада і адаптацыя Тыпавой канцэпцыі развіцця разумных гарадоў у Рэспубліцы Беларусь для асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак» і атрыманых прамежкавых выніках у дачыненні да Полацкага раёну распавёў кіраўнік НДР, начальнік навукова-даследчага аддзела інфакамунікацый Пацеценка Сяргей Віктаравіч.

Тэму тэхнічных распрацовак разумнага горада, магчымасцяў іх укаранення сістэмна і дэталёва выклаў дырэктар кампаніі «Ньюлэнд тэхноладжы» Нячаеў Сямён Яўгенавіч. Даклады выступоўцаў суправаджаліся прэзентацыямі.

Па выніках сустрэчы ўдзельнікі вызначылі далейшыя сумесныя дзеянні па ўзгадненні дарожнай карты рэалізацыі канцэпцыі разумнага горада у дачыненні да Полацкага раёна.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця