Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі заключылі Тарыфнае пагадненне на 2016-2018 гг.

27.04.2016 #сацыяльнае

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі заключылі Тарыфнае пагадненне на 2016-2018 гг.

27 красавіка 2016 г. дакумент падпісалі міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў і старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава.

Тарыфнае пагадненне на 2016-2018 гг. падрыхтавана на аснове аналізу сучаснага сацыяльна-эканамічнага становішча краіны і Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016-2018 гг. Новы дакумент стаў адлюстраваннем узгодненай пазіцыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі па асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны.

У пагадненні замацаваны дамоўленасці ў галіне эканамічнай палітыкі, удасканалення формаў і метадаў аплаты працы, павышэння ўзроўню жыцця работнікаў, сацыяльнай абароны і сацыяльных гарантый, садзейнічання занятасці, паляпшэння ўмоў і аховы працы, развіцця сацыяльнага партнёрства.

Тарыфнае пагадненне дасць магчымасць забяспечыць эфектыўную сумесную працу Міністэрства, наймальнікаў і прафсаюза па павышэнню канкурэнтаздольнасці арганізацый, іх мадэрнізацыі, стварэння працоўных месцаў.

Пры падпісанні Тарыфнага пагаднення на 2016-2018 гг. сацыяльныя партнёры падкрэслілі, што некаторыя з палажэнняў дакумента пашыраны і ўзмацняюць сацыяльную абароненасць работнікаў. Напрыклад, адзначаны недапушчальнасць зніжэння памераў заработнай платы пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы, абавязак пры заключэнні калектыўных дагавораў прадугледжваць выплату заработнай платы не радзей як два разы на месяц, як правіла, не пазней 25 чысла месяца, наступнага за справаздачным.

Неабходна адзначыць, што абавязкi Тарыфнага пагаднення, прынятага на 2014-2015 гг., выкананыя. Сёння ў галіне ўдасканальваюцца калектыўна-дагаворныя адносіны, сумеснымі намаганнямі сацыяльных партнёраў дасягаюцца ўсе намечаныя мэты. На агульную думку бакоў, ёсць упэўненасць у тым, што нормы і палажэнні Тарыфнага пагаднення на 2016-2018 гг. будуць выкананыя.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця