Міжнародны саюз электрасувязі аб'яўляе аб новай палітыцы доступу да інфармацыі

16.01.2017 #МСЭ

У пачатку 2017 г. Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) распачаў рэалізацыю новай палітыкі доступу да інфармацыі і абавязаўся адкрыць анлайн-доступ да большага аб'ёму інфармацыі і дакументаў, якія МСЭ размяшчае ці стварае або якімі кіруе. Рашэнне аб гэтым прыняў Савет МСЭ ў 2016 г. Яго мэта – прывесці палітыку адкрытага доступу да інфармацыі для асноўных канферэнцый і сходаў МСЭ ў адпаведнасць з палітыкай іншых міжнародных арганізацый, такіх як Сусветны банк, Праграма развіцця ААН (ПРААН) і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА), а таксама павысіць празрыстасць працэсаў прыняцця рашэнняў у МСЭ.

Так, з 1 студзеня 2017 г. на вэб-сайце МСЭ грамадскасць атрымае доступ да ўваходных дакументаў, рэзюмэ рашэнняў, справаздач і іншых выніковых дакументаў. Дадзены працэс стане пастаяннай часткай асноўных канферэнцый і сходаў МСЭ ў наступныя гады, у т. л. сходаў працоўных груп Савета МСЭ, кансультатыўных груп МСЭ, маючай адбыцца Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі 2017 г. i асноўнага кіруючага органа МСЭ – Паўнамоцнай канферэнцыі, якая павінна у чарговы раз прайсці ў апошнім квартале 2018 г.

Палітыка забеспячэння доступу да інфармацыі/дакументаў МСЭ ахоплівае наступныя агульныя катэгорыі інфармацыі:

 

  • агульная інфармацыя аб мандаце, дзейнасці і гісторыі МСЭ;
  • інфармацыя аб канферэнцыях МСЭ, на якіх заключаюцца дагаворы;
  • інфармацыя, якая тычыцца кіравання і кіраўніцтва МСЭ;
  • інфармацыя аб аператыўнай дзейнасці МСЭ.

 

Больш падрабязныя звесткі аб інфармацыі/дакументах, на якія распаўсюджваецца адкрыты доступ, размешчаны на сайце МСЭ.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця