Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе

28.03.2023

27 сакавіка 2023 г. адбылося паседжанне міжведамаснай працоўнай групы па фармаванні і выкананні Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады.

Чальцамі рабочай групы і заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы разгледжаны вынікі яе рэалізацыі ў 2022 годзе і ацэнена работа заказчыкаў, вызначаны меры па павышэнню эфектыўнасці работы па асобных мерапрыемствах.

Акрамя таго, у рамках пасяджэння абмеркавалі размеркаванне рэшткаў сродкаў рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі на мерапрыемствы праграмы ў бягучым годзе, а таксама разгледзелі планы дзейнасці заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы на 2023 год.

Адзначым, што працапа праектах Дзяржаўнай праграмы выйшла на станоўчую дынаміку: 7 мерапрыемстваў завершаныя поўнасцю, 42 знаходзяцца ў дагаворах, такім чынам, вынікі па іх хутка стануць даступныя карыстальнікам. Астатнія праекты знаходзяцца на розных этапах праектных працэдур і ў бліжэйшы час таксама пяройдуць у практычную работу.

Падрабязная інфармацыя аб выніках мерапрыемстваў праграмы і эфектах ад іх укаранення будзе прадстаўлена ў стужках навін заказчыкаў і Мінсувязі пасля завяршэння працэдур разгляду (узгаднення) справаздач. Сачыце за абнаўленнямі.

Крыніца: Мінсувязі

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця