III этап ХХI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі

27.05.2019 #Прафсаюзнае жыццё

18–19 мая 2019 г. у аздараўленчым лагеры «Крынічка» РУП «Белтэлекам» адбыліся спаборніцтвы III этапу ХХI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды спецыялістаў сувязі 2019 г. Каманды спаборнічалі ў гіравым спорце, гульні на більярдзе, настольным тэнісе, гульні ў дартс, кулявой стральбе, лёгкаатлетычным кросе, гульні ў валейбол і міні-футбол. Таксама прадстаўнікі каманды прынялі ўдзел у праходжанні этапаў турыстычнай праграмы.

У асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі:

  • Паўлавец Аксана – 1-е месца ў настольным тэнісе сярод жанчын;
  • Шыкін Юры – 3-е месца ў настольным тэнісе сярод мужчын;
  • Бойка Карына – 3-е месца па гульні ў дартс сярод жанчын;
  • Лабковіч Андрэй – 2-е месца па гульні ў дартс сярод мужчын.

У камандных відах спорту лепшыя вынікі:

  • настольны тэніс – 1-е месца;
  • дартс – 2-е месца;
  • міні-футбол – 2-е месца.

Па выніках круглагоднай спартакіяды 2019 г. зборная каманда ААТ «Гіпрасувязь» заняла агульнакаманднае чацвёртае месца.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця