II Гульні краін СНД завершаны

14.08.2023

Урачыстая цырымонія закрыцця адбылася 13 жніўня 2023 года ў «Мінск-Арэне».

На працягу дзесяці дзён атлеты з больш як 20 краін змагаліся за ўзнагароды ў 20 відах спорту. Агульнакамандны медальны залік выйгралі расійскія спартсмены – 288 узнагарод (149, 89, 50), на другой пазіцыі зборная Беларусі – 236 (48, 78, 110), на трэцім месцы каманда Узбекістана – 106 (28, 25, 53). Усяго на п'едэстал гонару ўзнімаліся прадстаўнікі 14 краін. Спаборніцтвы праходзілі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Наступныя Гульні пройдуць у Азербайджане ў 2025 годзе.

Фота: сайты II Гульняў краін СНД і Нацыянальнага алімпійскага камітэта

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця