Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» апынуліся ў ліку пераможцаў IV Рэспубліканскага фотаконкурсу «На сувязі са светам»

30.08.2017 #мерапрыемствы #сацыяльнае

29 жніўня 2017 г. у музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» прайшло ўшанаванне пераможцаў і лаўрэатаў IV Рэспубліканскага фотаконкурсу« На сувязі са светам».

Сярод пераможцаў апынуліся супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь»: Аляксейчык Кацярына, Малаткоў Сяргей і Салата Анастасія.

Рэспубліканскі фотаконкурс «На сувязі са светам» праводзіўся сярод членаў прафсаюза – работнікаў арганізацый сувязі і членаў іх сем'яў, якія захапляюцца фатаграфіяй. Работы фатографаў-аматараў павінны былі адпавядаць адной з дзесяці намінацый: «Мы памяццю жывыя!», «Родныя сэрцу краявіды», «Маладосць! Энергія! Будучыня!», «Чалавеку працы – пашана і павага», «Жаночы твар прафсаюза», «Маёй сям'і шчаслівыя імгненні», «Вось такі я прыгожы малыш!», «Прафсаюз у асобах», «Вясновы першамай» і «Згуртаваная пярвічка – моцны прафсаюз».

Работнікі ААТ «Гіпрасувязь» атрымалі перамогу ў чатырох намінацыях:

  • «Вось такі я прыгожы малыш» – Аляксейчык Кацярына (3-е месца) і Салата Анастасія (лаўрэат конкурсу);
  • «Жаночы твар прафсаюза» – Малаткоў Сяргей (3-е месца);
  • «Прафсаюз у асобах» – Салата Анастасія (1-е месца);
  • «Родныя сэрцу краявіды» – Салата Анастасія (3-е месца).

Калектыў ААТ «Гіпрасувязь» віншуе пераможцаў і жадае ім натхнення для заваёвы новых вяршынь.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця