17-е пасяджэнне Рабочай групы РСС па працы з МСЭ

25.01.2017 #МСЭ #РСС

16 лютага 2017 г. у Маскве (Расійская Федэрацыя) адбудзецца 17-е пасяджэнне Рабочай групы РСС па працы з МСЭ (РГ МСЭ). У рамках сходу плануецца разгледзець наступныя пытанні:

  • аб падрыхтоўцы АС РСС да Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі 2017 года (СКРЭ-17);
  • аб падрыхтоўцы АС РСС да Паўнамоцнай Канферэнцыі МСЭ 2018 года (ПК-18);
  • аб падрыхтоўцы АС РСС да Сусветнай асамблеі па стандартызацыі электрасувязі 2020 года (САСЭ-20);
  • аб прапановах у аператыўны план Бюро развіцця электрасувязі МСЭ на 2018 год;
  • аб выніках працы 1-га сходу Групы экспертаў па Рэгламенту міжнароднай электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі (ГЭ РМЭ);
  • інфармацыя аб даследаванні па пытаннях рэгіянальнай прысутнасці МСЭ (ацэнка ўзроўню і якасці прадстаўленных паслуг, эфектыўнасці сеткі рэгіянальных і занальных аддзяленняў МСЭ, у тым ліку іх дзейнасці і паслуг для членаў МСЭ, а таксама іх супрацоўніцтва з рэгіянальнымі арганізацыямі электрасувязі).

У рамках абмеркавання пытання аб ходзе падрыхтоўкі АС РСС да СКРЭ-17 плануецца ўдакладніць і сфармаваць новыя праекты агульных прапаноў АС РСС да СКРЭ-17, а таксама разгледзець пытанне вылучэння кандыдатур на кіруючыя пасады СКРЭ-17 і ў кіраўніцтва рабочых органаў МСЭ-D.

Варта адзначыць, што ў рамках падрыхтоўкі да СКРЭ-17 у г. Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) 9–11 лістапада 2016 г. адбыўся Рэгіянальны падрыхтоўчы сход да СКРЭ-17 (РПС) для дзяржаў – удзельніц СНД. Пасля разгляду прадстаўленых прапаноў РСС сход падрыхтаваў і ўзгадніў пяць рэгіянальных ініцыятываў СНД і заклікаў дзяржавы – члены рэгіёну ўносіць дадатковыя прапановы да пачатку працы СКРЭ-17, уключаючы канкрэтныя праекты для рэалізацыі ў рамках дадзеных рэгіянальных ініцыятываў:

Рэгіянальная ініцыятыва 1: Развіццё электроннай аховы здароўя для забеспячэння здаровага ладу жыцця і садзейнічання дабрабыту ўсіх у любым узросце (на аснове ўкладаў Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан і Украіны).

Рэгіянальная ініцыятыва 2: Выкарыстанне электрасувязі/ІКТ для забеспячэння усеахопнай, справядлівай, якаснай і бяспечнай адукацыі, уключаючы павышэнне ўзроўню ведаў жанчын у сферы ІКТ і электроннага ўрада (на аснове укладаў Рэспублікі Узбекістан і Украіны).

Рэгіянальная ініцыятыва 3: Развіццё і рэгуляванне інфакамунікацыйнай інфраструктуры для забеспячэння адкрытасці, бяспекі і жыццястойкасці гарадоў і населеных пунктаў (на аснове ўкладу Кыргызскай Рэспублікі).

Рэгіянальная ініцыятыва 4: Маніторынг экалагічнага стану, наяўнасці і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў (на аснове укладаў Расійскай Федэрацыі).

Рэгіянальная ініцыятыва 5: Садзейнічанне інавацыям і партнёрству ў сферы ўкаранення тэхналогій «інтэрнэту рэчаў» і іх узаемадзеянне ў сетках электрасувязі, уключаючы сеткі 4G, IMT-2020 і сеткі наступных пакаленняў, у інтарэсах ўстойлівага развіцця (на аснове укладаў Рэспублікі Малдовы і Украіны).

Плануецца, што ад ААТ «Гіпрасувязь» у працы 17-га пасяджэння РГ МСЭ прыме ўдзел дырэктар Новікаў Сяргей Віктаравіч.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця