12-13 верасня адбудзецца сход Рабочай групы РСС па працы з МСЭ

09.09.2016 #МСЭ #РСС

12-13 верасня 2016 г. у г. Мінску адбудзецца 16-е пасяджэнне Рабочай групы РСС па працы з МСЭ пры Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва.

У рамках сходу плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • вынікі рэалізацыі Рашэнняў 51/22-га сумеснага пасяджэння Савета кіраўнікоў АС РСС і Каардынацыйнага савета дзяржаў – удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС (24 мая, г. Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан);
  • вынікі дзейнасці Рэгіянальнай групы РСС ў Даследчай камісіі 3 МСЭ-D «Прынцыпы тарыфікацыі і разлікаў з улікам адпаведных эканамічных і стратэгічных пытанняў электрасувязі»;
  • ход падрыхтоўкі АС РСС да Сусветнай асамблеі па стандартызацыі электрасувязі 2016 года, Сусветнай канферэнцыі па развіццю электрасувязі 2017 года, Паўнамоцнай Канферэнцыі МСЭ 2018 года;
  • праект Палажэння аб Рабочай групе РСС па працы з МСЭ пры Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва;
  • прапановы па кандыдатурах намеснікаў старшыні Групы экспертаў па Рэгламенту міжнароднай электрасувязі.

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным офісе кампаніі «Белтэлекам». Плануецца, што ў пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі МСЭ, Выканаўчага камітэта РСС, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Белтэлекам», ААТ «Гіпрасувязь», ПАО «Растэлекам», а таксама эксперты буйных галіновых арганізацый Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Славеніі і інш.

Форум МСЭ па лічбавай трансфармацыі: умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва і абмен досведам

28 жніўня пачаў работу Форум Міжнароднага саюза электрасувязі па лічбавай трансфармацыі.

Дзелавы форум Рэспублікі Беларусь і Тамбоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Беларусь і Тамбоўская вобласць актыўна пашыраюць узаемадзеянне.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць працягваюць супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі

«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»

У Беларусі пачаў дзейнічаць вызначаны Мінсувязі парадак ацэнкі ўзроўню лічбавага развіцця